Наверх

Урок у Баранавічах правёў беларускі акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт. Фотарэпартаж

20.09.2016 344 Наш край

nob_8418Сёння ў гімназіі № 4 урок «Чытаем па-беларуску з velcom» правёў Юрый Жыгамонт, вядомы па тэлеперадачы «Падарожжа дылетанта».

Незвычайны настаўнік дэкламаваў творы беларускіх класікаў, загадваў дзецям загадкі, перакладаў разам з імі словы з рускай мовы на беларускую і наадварот. Гімназісты прадэманстравалі госцю, што добра ведаюць абедзве дзяржаўныя мовы.

nob_8488nob_8479 nob_8490 nob_8503 nob_8531 nob_8628 nob_8681 nob_8707nob_8426Падобныя заняткі пройдуць таксама ў гімназіі № 1, сярэдніх школах № 7 і 18 нашага горада. Гэта частка сацыяльнай адукацыйнай ініцыятывы, якую распачаў аператар мабільнай сувязі пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Праект павінен ахапіць 150 школ па ўсёй Беларусі. Перад хлопцамі і дзяўчынкамі выступяць Уладзімір Ліпскі, Раіса Баравікова, Наталля Бучынская і іншыя вядомыя пісьменнікі, паэты, дзеячы беларускай культуры.

Віталь ГЕРЦАЎ.

Фота Барыса НАВАГРАНА.



  • Мы в социальных сетях: