BEL ENG DEU FRA



Акцёр Юрый Жыгамонт агучыў Евангелле па-беларуску. Трэба дапамога ў выданні запісу

 
  
11 СЕНТЯБРЯ 2017 (Понедельник) 18:59:36
Беларускі акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт, вядомы па перадачы “Падарожжы дылетанта”, падрыхтаваў аўдыёверсію Евангелля на беларускай мове. Праект быў ажыццяўлёны ў супрацоўніцтве з праваслаўным брацтвам у гонар Віленскіх мучанікаў, сацыяльна-культурнай установай “МоцАрт” і кампаніяй “Прастора.by”.

Ініцыятарам стварэння аўдыёзапісу беларускага Евангелля стаў сам Юрый Жыгамонт. У якасці асновы быў узяты пераклад Евангелля, выкананы членамі Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Падрыхтоўка запісу заняла некалькі год, на працягу якіх у студыі кампаніі “Прастора.by” было запісана некалькі дзясяткаў гадзін аўдыёматэрыялу. Канчатковая версія запісу, які ўключае чатыры Евангеллі (паводле Матфея, Марка, Лукі і Іаана), мае працягласць больш за 11 гадзін.

- Святары праслухалі падрыхтаваны запіс і былі перакананыя, што гэта вартасны праект, – расказвае супрацоўнік выдавецкага аддзела брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў Кастусь Антановіч. – Евангелле ў фармаце, падрыхтаваным Юрыем Жыгамонтам, гучыць больш даступна і добра ўспрымаецца ў тых сітуацыях, калі чалавеку больш зручна праслухаць Евангелле, чым прачытаць. Тым больш у замежжы жыве шмат беларусаў, якія добра ўспрымаюць родную мову, але ім цяжка чытаць на кірыліцы, і такі праект дасць ім магчымасць пачуць роднае слова, не прыкладаючы ніякіх дадатковых намаганняў.

Падрыхтоўка запісу ажыццяўлялася пры падтрымцы пляцоўкі “МоцАрт” – арганізацыі, арыентаванай на дапамогу людзям з абмежаванымі магчымасцямі. Па словах Кастуся Антановіча, праект па агучванні Евангелля таксама задумваўся з мэтай таго, каб даць магчымасць пачуць слова Божае невідушчым і людзям, хто па стане здароўя не мае магчымасці чытаць. Яшчэ адна з мэт праекта – папулярызацыя Евангелля на беларускай мове сярод моладзі, і існуюць планы распаўсюджвання часткі запісу ў адкрытым доступе.

На сённяшні дзень выпушчаныя толькі некалькі дыскаў з запісам беларускага Евангелля. У стваральнікаў праекта ёсць мэта распаўсюджваць дыскі сярод людзей з абмежаванымі магчымасцямі, але для гэтага зараз не хапае сродкаў, і таму ажыццяўленне гэтага дабрачыннага праекта залежыць ад нас з вамі. Вашы ахвяраванні могуць дапамагчы ў вырабе дыскаў, якія потым пры падтрымцы пляцоўкі “МоцАрт” будуць перададзеныя людзям з праблемамі здароўя, і магчыма нехта з іх упершыню пачуе Евангелле на роднай, беларускай мове.

Па пытаннях падтрымкі праекта вы можаце звяртацца да брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў, адрас электроннай пошты bpbtvm@tut.by.

/ sobor.by/

(просмотров 2149)





Новости разделов:

Беларуская мова

22 МАРТА 2021
17-18 красавіка брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска запрашае ў паломніцтва ў Мікольскі жаночы манастыр горада Магілева
19 МАРТА 2021
20 сакавіка пачынаюцца заняткі Шахматнага клуба ў мінскім приходе іконы "Усіх тужлівых Радасць"
17 МАРТА 2021
Пры моладзевым брацтве Уладзіміра Хіраска пачаў сваю работу турыстычны клуб
17 МАРТА 2021
Першая вандроўка праваслаўнага турыстычнага клуба "Алеут" - 21 сакавіка мінскую моладзь запрашаюць наведаць філіял музея Янкі Купалы
10 МАРТА 2021
Як мінскае моладзевае брацтва Уладзіміра Хіраска адзначыла Масленіцу. Хочаш гэтак жа - далучайся!
23 ИЮЛЯ 2020
Дабравесце.by: Новый Завет на белорусском языке доступен в интернете
26 ФЕВРАЛЯ 2020
Аб чым больш за ўсё шкадаваў Рыгор Барадулін?
31 ДЕКАБРЯ 2019
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на студзень
2 ДЕКАБРЯ 2019
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на снежань
4 НОЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на лістапад
5 ОКТЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на кастрычнік 2019 года
2 СЕНТЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на верасень
  Социальная работа

2 АПРЕЛЯ 2024
«История прихода в датах». 2013 год: Студенты БНТУ открыли серию благотворительных концертов «Дорогою добра» и выступили перед сотрудниками Социальных мастерских прихода «Всех скорбящих Радость»
12 ДЕКАБРЯ 2023
Патронажные вести: 15 и 16 декабря в Минске состоится тренинг «Практика ухода за тяжелобольными и маломобильными людьми»
24 НОЯБРЯ 2023
Праздник для детей с ограниченными возможностями организовал Фонд преподобной Евфросинии Полоцкой
7 ИЮНЯ 2023
Социальные мастерские прикоснулись к весне в садах сирени и рододендронов Ботанического сада Минска
5 ИЮНЯ 2023
В Минском епархиальном управлении состоялось рабочее совещание ответственных за социальное служение в Благочиниях Минской епархии
11 МАЯ 2023
Социальные мастерские провели субботник по благоустройству территории прихода
11 МАЯ 2023
Истории белорусов, которые оказались сильнее трагедии. "Точки над i"
4 ДЕКАБРЯ 2022
Приглашение сестер в сестричество
21 НОЯБРЯ 2022
Рождественский музыкальный марафон пройдет в поддержку больных детским церебральным параличом
12 ИЮНЯ 2022
30 лет сестричеству милосердия во имя преподобной Евфросинии Полоцкой прихода иконы Божией Матери «Всех скорбящих Радость»
29 АПРЕЛЯ 2022
"Мужество женщины - сила страны". Встреча педагогов центра «Контакт» с руководителем Социальных мастерских Мариной Викторовной Кравцовой
27 АПРЕЛЯ 2022
Социальные мастерские Радосте-Скорбященского прихода встретили Пасхальные дни праздничным концертом
  Церковь и общество

4 МАЯ 2024
"Все по молитвам дается, только стараться надо". Простыми словами о главном: интервью с мастером-резчиком Алексеем Хацкевичем
4 МАЯ 2024
В Великую субботу православные готовятся к Пасхе. Репортаж телеканала "Беларусь 1"
4 МАЯ 2024
МВД Беларуси примет дополнительные меры безопасности во время Пасхи
4 МАЯ 2024
В Иерусалиме сошел Благодатный огонь
2 МАЯ 2024
Календарь событий и дат в Белорусской Православной Церкви: май 2024 года
1 МАЯ 2024
Сегодня Великая Среда Страстной седмицы
1 МАЯ 2024
В Минске состоится фестиваль, посвященный святой Софии Слуцкой
1 МАЯ 2024
Анонс прямой трансляции праздничного Пасхального богослужения
1 МАЯ 2024
2 мая, в Великий четверг, смотрите прямую трансляцию Литургии из Свято-Духова кафедрального собора на телеканале «Беларусь 3»
30 АПРЕЛЯ 2024
Готовимся к Пасхе: рецепты куличей
29 АПРЕЛЯ 2024
Началась Страстная неделя
29 АПРЕЛЯ 2024
4 мая приход священномученика Владимира Хираско города Минска приглашает детей и взрослых на праздник
Новости
Архив новостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.